HURMA — Шукай текст песни (слова)

Нашапчы мне на вуха сваю псеўда-навуку, нашапчы.
У забытым завулку нас з табою завуць да шыпшын.
Два кароткія цені, нібы сны-летуценні зімы.
Як маўклівае гета, толькі помні, што гэта не мы.

Шукай мяне, гукай мяне, як клічуць сонца па вясне,
I рэкі ўсе выходзяць з берагоў.
Знайдзі мяне, згубі мяне на яве, альбо толькі ў сне,
Хавай мяне ў цяпло сваіх снягоў.

Асцярожна і ціха жыць, як дыхаць, і дыхаць, як жыць.
Хто бяжыць, не саб’ецца, толькі слухай, як сэрца дрыжыць.
Невядомае гора ўздымаецца з горных вышынь.
І да самых аблокаў ахінае аблога душы. нашем сайте

Шукай мяне, гукай мяне, як клічуць сонца па вясне,
I рэкі ўсе выходзяць з берагоў.
Знайдзі мяне, згубі мяне на яве, альбо толькі ў сне,
Хавай мяне ў цяпло сваіх снягоў.

Шукай мяне, гукай мяне, як клічуць сонца па вясне,
I рэкі ўсе выходзяць з берагоў.
Знайдзі мяне, згубі мяне на яве, альбо толькі ў сне,
Хавай мяне ў цяпло сваіх снягоў.

Понравилась статья? Поделиться с друзьями:
Будь на позитиве
Adblock
detector