HURMA — Нашы дні текст песни (слова)

Ты цэлы свет, але для іншых.
Твой дым цыгарэт цяпер стаў лішнім.
Самымі першымі лёгкімі крокамі крочым адзін за адным.
Як хутка ад блізкіх мы сталі далёкімі мерыць пустое з пустым.

Былі нашы дні поўнымі, поўнымі.
Што цяпер ад іх помнім мы, помнім мы?
Кола нашых мар коціцца.
Аб чым маркоціцца?

Я знаю даўно твае сакрэты,
Як у танным кіно — усе сюжэты.
Словамі першымі, самымі простымі выкажы, што на душы.
Як хутка з табою мы сталі дарослымі ў гэтай начное цішы.

Былі нашы дні поўнымі, поўнымі.
Што цяпер ад іх помнім мы, помнім мы?
Кола нашых мар коціцца. нашем сайте
Аб чым маркоціцца?

Былі нашы дні поўнымі, поўнымі.
Што цяпер ад іх помнім мы, помнім мы?
Кола нашых мар коціцца.
Аб чым маркоціцца?
Аб чым маркоціцца?
Аб чым маркоціцца?

Понравилась статья? Поделиться с друзьями:
Будь на позитиве